Депутаты Шумилинского райсовета внесли уточнения в районный бюджет

Актуалии Президент Экономика

Унесены  ўдакладненні ў  раённы  бюджэт
15 красавіка адбылася пазачарговая трынаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую вяла старшыня райсавета І. М. Новікава.
Асноўнае пытанне, вынесенае на разгляд дэпутатаў, тычылася ўнясення ўдакладненняў у раённы бюджэт на 2015 год. Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама, дэпутат раённага Савета  А. С. Сідарэнка паведаміла, што неабходнасць змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў № 33 ад 23 снежня 2014 года выклікана змяншэннем паступленняў у раённы бюджэт на суму 389 мільёнаў рублёў, на адпаведную суму зменшана і расходная частка бюджэту. Таксама праведзена пераразмеркаванне сродкаў бюджэту па асобных артыкулах.
Па прапановах начальніка аддзела эканомікі райвыканкама, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Т. А. Сідаравай прадстаўнічы орган раённай улады зацвердзіў нарматыўныя акты, якія тычацца пытанняў канцэсійных адносін і парадку ажыццяўлення закупак дзяржаўнымі арганізацыямі за кошт уласных сродкаў.
Дэпутаты раённага савета падтрымалі прапанову начальніка аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Д. М. Дубоўскага аб выдзяленні падтрымкі сельскагаспадарчым арганізацыям на рамонт тэхнікі.
Таксама было прынята рашэнне аб перадачы ПГУП “Голдрыў” былога кар’ера Обальскага керамічнага завода ў арэнду на 15 год з мэтай зарыблення і вытворчасці таварнай рыбы. Прадпрыемства прадставіла ўсе неабходныя дакументы і ўзгадненні, паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. В. Пруднікаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №30 ад 17.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *