Шумилинские новости

Актуалии Новости

На майстар-клас у “Беларусбанк”
Заўтра, 25 красавіка, на майстар-клас па фінансавай граматнасці запрашаюць работнікі “Беларусбанка”. З 12.00 да 14.00 ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць атрымаць практычныя ўменні і навыкі па рабоце з банкаматам, інфакіёскамі, наогул атрымаць адказы на ўсе пытанні. Работнікі Беларусбанка падрыхтавалі для сваіх кліентаў, якія завітаюць на майстар-клас, прыемны сюрпрыз – бясплатнае падключэнне да паслугі інтэрнэт-банкінг.
Алена КАРПУШЭНКА.

Вучэбны аўтамабіль”
З 20 па 30 красавіка супрацоўнікі ДАІ сумесна са спецыялістамі УП “Белтэхагляд“ г. Полацк праводзяць комплекс спецыяльных мерапрыемстваў “Вучэбны аўтамабіль”.  Звяртаецца ўвага на спраўнасць рулявога ўпраўлення, тармазной сістэмы, знешніх светлавых прыбораў, а таксама на парушэнні пры карыстанні знешнімі светлавымі прыборамі. Мерапрыемства актуальна для Шуміліна,  бо на базе вучэбна-вытворчага камбіната нядаўна адкрыта група па навучанні вадзіцеляў катэгорыі “В”, адзначылі супрацоўнікі ДАІ.

“За бяспеку разам”
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей з 20 красавіка па 20 мая ў раёне праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”. Акцыя, у якой прымаюць удзел работнікі РАНС, РАУС, аддзела адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы, УП ЖКГ, энерганагляду і іншыя суб’екты прафілактыкі,  накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва. На працягу месяца будуць праведзены рэйдавыя праверкі жыллёвага фонду, сустрэчы ў працоўных калектывах.

У гонар ветэранаў-выратавальнікаў
17 красавіка адзначаўся Дзень ушанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Былы начальнік райаддзела Мікалай Уладзіміравіч Жукаў узначальвае раённае аддзяленне Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях “Выратавальнік”.
“Дзень ушанавання ветэранаў святкуецца менавіта 17 красавіка, бо гэту дату лічаць днём стварэння савецкай пажарнай аховы, – расказаў Мікалай Уладзіміравіч.  –  А большасць ветэранаў пачыналі свой працоўны шлях яшчэ ў савецкія часы. Падчас свята мы згадалі гады службы і сваю маладосць”.
Дарэчы, ветэраны райаддзела і сёння ў страі. Як расказаў намеснік начальніка РАНС Д. А. Красоўскі, яго старэйшыя калегі вядуць актыўны лад жыцця: з’яўляюцца пазаштатнымі пажарнымі інспектарамі,  прымаюць удзел у падворных абходах.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №31 ад 24.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *