Шумилинские медики выступают против абортов

Здоровье Общество

Stop, аборт
Аборт – адзінае медыцынскае ўмяшанне, вынікам якога з’яўляецца не паляпшэнне здароўя пацыента, а шкода: здароўе жанчыны істотна падрываецца, а другі пацыент, дзіця, пазбаўляецца жыцця. Аборты – забойства ненароджаных дзяцей – сталі нормай нашага жыцця. У Беларусі каля 47% цяжарнасцяў заканчваюцца абортам. Штогод менавіта аборты становяцца прычынай 13% выпадкаў мацярынскай смяротнасці ў свеце.
Здавалася б, звычайная аперацыя пад наркозам, якая не займае шмат часу – і ўсё праблемы ў мінулым. Але гэта зусім не так. Пры аборце сценкі маткі выскрабаюць асаблівым петлепадобным нажом. Унутраная паверхня маткі пры гэтым траўміруецца і пры зажыўленні замяняецца рубцовай тканкай. Імплантацыя эмбрыёна пры наступных цяжарнасцях будзе складанай – гэта адна з прычын бясплоддзя.
Арганізм жанчыны, які пачаў гарманальную, фізічную і псіхалагічную перабудову на мацярынства, імгненна вымушаны яе перарваць. Вынікі заўжды негатыўныя. У псіхалагічным плане – постабортны сіндром, у фізічным – парушэнне функцыі многіх сістэм і органаў, што прыводзіць да разнастайных, часта хранічных і анкалагічных захворванняў. Найбольш часта сустракаюцца рак малочных залоз (з-за парушэння гарманальнай дзейнасці арганізма), рак шыйкі маткі, шчытападобнай залозы, злаякасныя пухліны ў брушной поласці.
Зменіцца яшчэ не адно пакаленне жанчын, перш чым эфектыўная кантрацэпцыя перасіліць моцна засеўшую звычку вырашаць праблему ўжо пасля яе ўзнікнення. Сёння існуе вялікі выбар метадаў кантрацэпцыі, і для кожнай жанчыны ён індывідуальны. Перад прыняццем рашэння аб спосабе кантрацэпцыі пацыентка павінна быць поўнасцю дасведчана пра ўсе плюсы і мінусы, а гэта інфармацыя можа зыходзіць толькі (!) ад урача.
Хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на кантрацэпцыю пасля родаў. У калектыўным розуме трывала замацаваўся міф пра тое, што грудное кармленне стопрацэнтна абараняе ад непажаданай цяжарнасці. І метад быў бы сапраўды добрым, калі б не адно істотнае АЛЕ. Каб гэты спосаб заставаўся эфектыўным, карміць трэба не па графіку, а па першым патрабаванні дзіцяці, прычым перарыў паміж кармленнямі не павінен быць большы за 4 гадзіны днём і 6 – ноччу. Толькі ў такім выпадку ў крыві будзе падтрымлівацца кантрацэптыўны ўзровень пралактыну. Да таго ж неабходна поўнасцю выключыць дакормліванне, дапойванне і пустышкі.
А “перадышка” паміж родамі неабходная, яна прадугледжана прыродай – арганізм павінен аднавіць фізічныя сілы, папоўніць запас мікраэлементаў, паўнавартасна падрыхтаваць эндаметрый да новай цяжарнасці. Па розных дадзеных, аптымальны інтэрвал паміж родамі складае ад 1,5 да 2 год.
І час ужо, урэшце, адкінуць састарэлыя ўяўленні пра шкоду гарманальнай кантрацэпцыі – аборт непамерна больш шкодны. Ды і многія перасцярогі, што некалі былі справядлівымі, сёння ўжо неактуальныя.
Н. КРЫЎКО, раённы акушэр-гінеколаг.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *