Надежда Степанова – один из лучших воспитателей Шумилинского района. Читать и слушать

Людзі і лёсы Образование Общество

“Дзеці павінны ўмець мысліць і наладжваць узаеміны”
Гэта жанчына вельмі любіць дзяцей і ўжо 27 год працуе выхавальнікам у яслі-садзе №3. Напэўна, гэта і ёсць шчасце, калі твая работа – тваё прызванне. Ва ўсялякім разе Надзея Аляксееўна Сцяпанава ўпэўнена, што зрабіла правільны выбар, калі пасля школы паступіла ў педагагічнае вучылішча.
Надзея Аляксееўна выхавала ўжо не адно пакаленне шумілінцаў, і сёння дзяцей да яе ў групу прыводзяць ужо яе былыя выхаванцы. Яны прыходзяць і проста так, пагаварыць, расказаць, як складваецца жыццё, параіцца. Гэта не можа пакінуць абыякавым, гэта абавязкова мацуе душэўныя сілы для новых і новых здзяйсненняў на педагагічнай ніве. Хаця, лёгкім гэты хлеб не назавеш. У групе 23 дзіцяці, і вочы кожнага глядзяць на яе. Кожнаму хочацца ўвагі ад свайго выхавальніка, хочацца расказаць ёй нешта дужа важнае, з чым прыйшоў сёння ў сад. І яна ўмее зрабіць так, каб ніхто з дзяцей не адчуваў сябе пакінутым, а наадварот – быў упэўнены ў сабе і сваіх сілах. “Дзеці павінны ўмець мысліць і наладжваць узаеміны”, – упэўнена педагог, – гэта дапаможа ім у школе і наогул – у жыцці”.
Надзея Аляксееўна ўмее быць на роўных з дзеткамі, да гэтай думкі адсылае асаблівая іх свабода і разняволенасць. Напрыклад, калі яны убачылі незнаёмага чалавека з фотаапаратам, то адразу ж сталі высветляць, хто гэта і навошта прыйшоў. Даведаўшыся, што перад імі прадстаўнік раённай газеты, дзеці з веданнем справы заявілі: “Усё зразумела, вы паштальён Печкін”.
Падказку напісаць пра гэтага педагога нам дала М. П. Быкава. Жанчына патэлефанавала ў рэдакцыю ад імя бацькоў і бабуль: “Яна ж нашым дзеткам як маці, яна з імі як нясушка з куранятамі, мы не стамляемся дзякаваць Надзеі Аляксееўне за нашых дзетак і ўнукаў”. Думаецца, што гэта і ёсць самая высакародная ацэнка дзейнасці педагога, самая каштоўная.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

[podcast]http://www.shumilino.by/wp-content/uploads/2014/09/vichavalnik.mp3[/podcast]



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *