За помощью — в районный Совет депутатов

Общество Президент

За дапамогай  у вырашэнні пытанняў

Два тэлефонныя звароты паступілі на «прамую лінію» да старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча, якая прайшла ў суботу, 30 ліпеня.

Першай патэлефанавала жыхарка дома №82 па вуліцы Сіпко. Жанчына спытала, чаму не ўстанавілі лавачкі каля суседняга пад’езда. Яны выйшлі са строю, і работнікі раённай жыллёва-камунальнай службы абяцалі іх памяняць. Аднак пакуль што справа з месца не скранулася.

Старшыня райсавета звязаўся з дырэктарам УП ЖКГ Аляксеем Шпакавым, і той запэўніў, што ў бліжэйшы час лавачкі будуць адрамантаваныя.

Другі тэлефонны зварот быў ад жыхара вёскі Цаўі. Вясковец трымае пчол і не першы год прад’яўляе прэтэнзіі да мясцовага сельсгаспрадпрыемства, бо хоча, каб апрацоўка сельгаспалёў ад гербіцыдаў вялася «згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя».

Мікалай Будневіч абяцаў высветліць, як сельгаспрадпрыемства распрацоўвае і выконвае схему апрацоўкі палёў ядахімікатамі, і пракантраляваць узгадненне графікаў работы з гаспадарамі, якія трымаюць пчол.

Пытанні, якія паступілі на «прамую лінію», знаходзяцца ў старшыні райсавета на асабістым кантролі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *