Если вы не заплатили штраф, вас могут арестовать

Закон Общество

За  нявыплату  штрафу – арышт  да  трох  месяцаў
Адным з відаў пакарання, прадугледжанага крымінальным заканадаўствам, з’яўляецца штраф. Згодна з арт. 111 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь штраф прызначаецца асобе, якая здзейсніла злачынства ва ўзросце 18 год і мае самастойны заробак або маёмасць. Штраф накладаецца ў памеры, які не перавышае дваццацікратнага памеру базавай велічыні, устаноўленай на дзень пастанаўлення прыгавору, а за карыслівае злачынства – стакратнага памеру БВ (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2009 № 42-З).
За 2014 год у аддзел прымусовага выканання  Шумілінскага раёна паступіла 28 выканаўчых дакументаў на суму 218 491 216 рублёў аб спагнанні штрафаў, прызначаных па прыгавору суда. У выніку праведзеных судовымі выканаўцамі дзеянняў, такіх як арышт маёмасці і яе рэалізацыя, абмежаванне права кіравання транспартнымі сродкамі і абмежаванне права выезду, 9 крымінальных штрафаў, прызначаных прыгаворам суда, пагашаны ў поўным аб’ёме на суму 30 944 500 рублёў. Да 12 асуджаных прыменена мера прымусовага спагнання, такая як утрыманне з заработнай платы, на суму 133 934 580 рублёў.
За нявыплату штрафу ва ўстаноўлены тэрмін без уважлівых прычын і ўхіленне ад выплаты пры наяўнасці рэальнай магчымасці выканання дадзенага пакарання судовымі выканаўцамі накіроўваецца прадстаўленне ў пракуратуру аб прыцягненні асуджанага да крымінальнай адказнасці па арт. 418 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Зараз у адносінах да траіх асуджаных у пракуратуру Шумілінскага раёна накіраваны прадстаўленні аб прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці за злоснае ўхіленне ад выплаты штрафу.
У выпадку прызнання іх вінаватымі  ва ўхіленні ад выканання пакарання ў выглядзе штрафу, ім пагражае арышт да трох месяцаў.
А. КАЗЛОВА, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *