“Мы гэтай памяці верныя”

Общество

“Мы гэтай памяці верныя”
На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне аргкамітэта праекта “Мы гэтай памяці верныя”, на якім прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, аддзела адукацыі, спорту і турызму, райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”, рэдакцыі раённай газеты абмеркавалі канкрэтныя дзеянні па рэалізацыі мэт праекта. У ходзе выканання задач, пастаўленых перад ўдзельнікамі праекта, будуць праведзены сустрэчы школьнікаў Шуміліншчыны з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікамі тылу, іх павіншуюць са святочным юбілеем, акажуць дапамогу. Запланавана выданне абагульненых успамінаў і сабраных матэрыялаў ў альбоме “Памяць”, таксама ёсць меркаванні па стварэнні відэаархіва з запісамі ўспамінаў ветэранаў, іх родных.
К. ПАЛОЎНІКАВА, старшыня раённага савета ветэранаў.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *