5 мая — День печати. Примите поздравления!

Новости

5 мая – Дзень друку
Паважаныя ветэраны друку, журналісты, работнікі рэдакцыі раённай газеты
“Герой працы”!

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць з прафесійным святам – Днём друку! Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, настрою, радасці ўдач і поспехаў у вашай вельмі важнай і патрэбнай рабоце!

Прыміце словы шчырай падзякі за дакладную і зладжаную работу, дзякуючы якой двойчы на тыдзень мы маем магчымасць чытаць свежую газету, якая стала за многія гады добрым сябрам практычна кожнай сям’і Шумілінскага раёна.
На працягу ўсёй гісторыі існавання газеты ў цэнтры яе ўвагі застаецца чалавек-працаўнік, з яго марамі і клопатамі, пошукамі і творчымі дасягненнямі, адкрыццямі і духоўнымі памкненнямі. Заслугоўвае павагі тое, што калектыў імкнецца прытрымлівацца нязменнага прынцыпу работы прафесійных журналістаў – аб’ектыўнаму і ўзважанаму асвятленню падзей і фактаў.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *