10 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Актуалии

10 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь заснаваны на гераічнай гісторыі нашай краіны і ў сваім мастацкім афармленні адпавядаюць як традыцыям і памкненням беларускага народа, так і міжнародным геральдычным нормам і правілам.
Палажэнні аб Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сцягу нашай краіны былі зацверджаны 7 чэрвеня 1995 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкам на аснове рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, які адбыўся ў маі 1995 г.
Асноўныя рысы Дзяржаўнага сцяга – чырвоная, зялёная і аздобленая арнаментам белая палосы, якія маюць гістарычныя і нацыянальныя карані. Чырвоны колер спрадвечна займаў ганаровае месца ў светапоглядзе славян. У геральдычным выкананні ён азначае храбрасць, мужнасць, бясстрашнасць.
Традыцыя шанавання зялёнага колеру таксама вельмі старажытная. Гэта сімвал маладосці і энергіі, веры і надзеі ў невычэрпную моц прыроды.
Белы колер азначае бязгрэшнасць, чысціню, надзею на здзяйсненне жаданняў. Асноўны элемент арнаменту – выцягнуты па вертыкалі ромб – сімвал узыходзячага сонца і звязанай з ім урадлівасці зямлі. Дзве крыжападобныя перасечаныя лініі ў цэнтры ромба з чатырма кропкамі паміж імі сімвалізуюць засеянае поле.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *