6 побед завоевали борцы Шумилинского района

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшлі  абласныя спаборніцтвы “Алімпійскія дні моладзі па грэка-рымскай барацьбе”.
Паспяхова выступілі спартсмены нашага раёна. У обальскіх барцоў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, пяць прызавых месцаў: першае месца ў вагавой катэгорыі 76 кг заваяваў Вадзім Грачухін, другое ў вагавой катэгорыі 58 кг Кірыл Драздоў, трэцімі сталі Дзмітрый Кучмароў (58 кг), Ягор Ганушчанка (63 кг) і Яўген Грачухін (вагавая катэгорыя 76 кг). Шумілінскі барэц Вадзім Лягчонак (трэнер Юрый Сцяпанаў) у вагавой катэгорыі 53 кг заняў другое месца.
*  *  *
Дзмітрый Кучмароў (трэнер Пётр Ганушчанка) стаў трэцім на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці Шаты Нарманіі, які прайшоў у Жлобіне.
Алесь Сакалоў.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *