Праздник Победы в деревне Суровни получился торжественным и душевным

Общество

Свята Перамогі ў Сураўнях
Нягледзячы на тое, што наша вёска Сураўні невялікая, свята Перамогі тут прайшло ўрачыста і масава.
Прыемна, што прыехалі госці з Ноўгарада І. М. Тур і  А. Б. Тур, каб аддаць даніну памяці свайму свёкру і дзеду Туру Андрэю Раманавічу. Шмат гадоў шукалі яны магілу, дзе пахаваны родны чалавек, і знайшлі яе на брацкім пахаванні ў в. Глушыца.
Школьнікі разам з работнікамі культуры правялі мітынг, на якім прысутнічалі многія вяскоўцы, выступілі і госці свята. Ля помніка прынялі ў піянеры чацвёртакласніка вучня Мішневіцкай школы Канстанціна Папалава.
Пасля мітынгу завязалі на дрэве побач з помнікам стужкі як напамін пра тое, што ніхто і нішто не забыты. А ўвечары людзі сабралася ля помніка, каб паўдзельнічаць у акцыі “Свечка памяці”. Доўга гарэлі ў цемры агеньчыкі, быццам шапталі: ніколі і нікому нельга забываць тых, хто не вярнуўся з вайны. Памяць павінна быць вечнай.
Юлія РУДЗЯКОВА, вучаніца 11 класа Шумілінскай раённай гімназіі.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *