День работы с населением: проверили благоустройство на частных подворьях Шумилино

Общество

У пунсовых фарбах цюльпанаў
На гэтым тыдні адбыўся падворны абход прыватных домаўладанняў у Шуміліне. Група, у якой працавала карэспандэнт газеты, наведала вуліцу Полацкую, вуліцу і завулак Кірава.
Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама З. А. Мясаедава нацэліла рэйдавыя групы на тое, каб растлумачыць людзям пытанні, звязаныя з навядзеннем парадку. Яго падтрымліваць варта не толькі на сваім падворку, але і на прылеглай тэрыторыі, напрыклад, на абочыне ля дарогі. Абочыны павінны быць чыстымі і не захламленымі. А вось з гэтым якраз і ёсць непаразуменні. Некаторыя людзі складзіруюць дровы ці будаўнічыя матэрыялы на краі праезнай часткі па некалькі месяцаў (а за гэта пагражае штраф). У большасці сваёй шумілінцы аднесліся з разуменнем да такіх патрабаванняў, абяцалі за тыдзень навесці парадак.
Вуліца Полацкая сустрэла белізною вішняў, сліў, яблынь і чаромхі.  У дамах, якія наведалі, жывуць людзі рознага ўзросту. Многа і маладых. Парадавала, што некаторыя сем’і будуць новыя дамы. Некаторыя, бачна, зрабілі наваселле нядаўна, не паспелі прыбраць ля дома будаўнічыя матэрыялы і паставіць агароджу. Многія ўжо навялі парадак: у палісадніках квітнеюць беласнежныя нарцысы, жоўтыя фарзіцыі, ружовыя цюльпаны. Усё гэта надае вуліцы асаблівую майскую яркасць.У гаспадароў такіх прыгожых дамоў павінен быць ідэальны парадак не толькі ў хатах, але і на падворках.
Але не ўсе падворкі ідэальныя. У завулку Кірава зрэдку, ды ўбачыш пахіленую агароджу, безгаспадарчы дом. Як, напрыклад, у адной сям’і з Шуміліна, якая купіла тут дачны дом, але вачэй сюды не кажа: летась не зрабілі ніводнай градкі, агарод зарос быльнёгам. Ужо пачалі біць трывогу суседзі, да якіх пустазелле паўзе з закінутага агарода.
А вось ля дома Таццяны Іосіфаўны і Віктара Мікалаевіча Красіцкіх гаспадарлівасць і працавітая рука адчуваецца ўсюды: ад акуратнай агароджы, зробленай лавачкі і да пасаджаных кветак. “А мы з мужам любім кветкі, вось і саджаем, – усміхаецца жанчына. – Хочацца, каб вуліца цвіла, каб прыемна было прайсціся самім і не сорамна гасцям паказаць”. Красіцкія ўпрыгожылі кветкамі не толькі палісаднік, але і за агароджай – уздоўж дарогі.
Па знешняму выгляду дамоў, па агароджах і агародах бачна было, дзе жывуць рупліўцы. Радавала тое, што такіх на вуліцы Полацкай, вуліцы і завулку Кірава шмат. Яны ўзнялі адно пытанне: каб камунальнікі абгарадзілі сметнікі, каб хоць крыху надаць ім эстэтычны выгляд.  Думаецца, гэта праблема, якую работнікі райвыканкама ўзялі на аловак, будзе вырашана ў бліжэйшы час.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



1 комментарий по теме “День работы с населением: проверили благоустройство на частных подворьях Шумилино

  1. Представляю, открываю я дверь, а там стоят вот такие органов представители… Не знаю, я бы растерялась.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *