Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Рыба

Супрацоўнікі Гарадоцкай міжраённай  інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі ля вадаёма ў кар’еры ў в. Заполле двух жыхароў Обалі. Мужчыны лавілі рыбу забароненымі прыладамі лоўлі – сеткамі. У браканьераў канфіскавана больш за 12 кілаграмаў рыбы: 56 карасёў, тры шчупакі, некалькі акунёў. Урон, нанесены прыроднаму свету, ацэнены на 36,1 мільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Грошы
У міліцыю звярнулася жыхарка в. Пабеда і расказала, што ў яе прапалі грошы. Як высветлілася, жанчына працуе на мясцовай ферме і пакінула сваю камізэльку, у кішэні якой знаходзіліся грошы, у цялятніку. Дадзеная справа расследуецца, ёсць падазроны ў крадзяжы.

Шліфмашына
Пацярпеў жыхар г. Віцебска: ягоны дачны дом у в. Юрава абрабавалі. Злодзеі выставілі шкло ў аконных рамах, праніклі ўнутр памяшкання і ўкралі шліфавальную машыну, шурупавёрт, рукзак, асабістыя рэчы гаспадара на суму 8,2 мільёна рублёў. Міліцыянеры падазраюць у крадзяжы мясцовага жыхара, месцазнаходжанне якога ўстанаўліваецца.

Бітоны

У жыхаркі Мікіціхі абакралі лазню: прапала некалькі алюмініевых бітонаў. Нанесены ўрон ацэнены ў 900 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Насвяткаваліся
Надоўга запомніцца дзень 9 мая жыхару Обалі і жыхару Віцебска, якія нецвярозымі селі за руль сваіх легкавушак. Аўто адбуксіраваны на штрафную стаянку РАУС. Адміністрацыйны пратакол на віцябляніна адпраўлены для далейшага разбірацельства па месцы жыхарства парушальніка. Абальчанін выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ, яму пагражаюць штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

На хуткасці
На аўтадарозе Р-20 супрацоўнікі ДАІ затрымалі грамадзяніна Літвы, якія кіраваў аўтамабілем “Додж-Гранд-Караван” і перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 53 кіламетры ў гадзіну. Прычым, такое парушэнне было паўторным на працягу года. Вадзіцель пазбаўлены правоў кіравання на адзін год.

Без правоў
У Язвіне затрымалі мясцовага хлопца, навучэнца аднаго з віцебскіх каледжаў, які, не маючы правоў кіравання, сеў за руль легкавога аўто. Пры гэтым  “Жыгулі” не прайшлі тэхагляд, не было і  страхоўкі. Хлопец, на якога складзены адміністрацыйны пратакол, выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.

Без страхоўкі
На аўтадарозе Шуміліна-Лескавічы за кіраванне трактарам без дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці на прычэп затрыманы механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Механізатару пагражае штраф да 2 БВ. Адміністрацыйны пратакол скла-дзены і на службовую асобу прадпрыемства (штраф 4 БВ), якая дапусціла прычэп без страхоўкі да работы.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №38 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *