Человеком года Витебщины стал механизатор из Шумилинского района Сергей Гомонов

Актуалии Общество

“Чалавек года Віцебшчыны-2010”. У гэтай пачэснай кагорце і наш зямляк Сяргей Гоманаў
“Чалавек года Віцебшчыны-2010” – такога ганаровага звання былі ўдастоены 100 лепшых працаўнікоў вобласці па выніках работы за мінулы год. Цырымонія іх узнагароджання адбылася ў мінулую пятніцу ў сценах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.
На абласной сцэне герояў свята вітае старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец. “У гэтай зале сабраліся маякі вытворчасці ва ўсіх сферах дзейнасці, якія  ствараюць моцную квітнеючую Беларусь, — адзначае  ён. — Усіх вас яднае любоў да Айчыны, высокі прафесіяналізм. Па працы – і пашана”.
За высокі прафесіяналізм, вялікі плён у рабоце, актыўную жыццёвую пазіцыю ста лепшым працаўнікам вобласці Аляксандр Мікалаевіч уручае дыпломы лаўрэатаў “Чалавек года Віцебшчыны-2010”, нагрудныя знакі і прэміі ў 10 мільёнаў рублёў. Прыемна, што ў гэтай пачэснай кагорце і наш зямляк Сяргей Гоманаў, механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.
На сцэне, як і ў жыцці, Сяргей усмешлівы, бадзёры. Ён не губляецца, і перад камерай тэлеаператара горда заяўляе, што любіць родную зямлю і з гонарам носіць званне механізатара. Наогул, ён лёгка, з усмешкай ідзе па жыцці. Любіць жыццё, і яно плаціць узаемнасцю. У мінулым годзе, скупаватым на важкасць жытнёвага коласа, камбайнер Сяргей Гоманаў стаў адзіным у раёне тысячнікам. Быў і раней тысячнікам, быў удзельнікам раённых і абласных “Дажынак”, але дамагчыся такіх вынікаў у мінулым годзе было асабліва ганарова.
Сяргей – няўрымслівы аптыміст. Апантана любіць спорт – футбол, валейбол, лыжы, плаванне. Ён лёгка можа сарвацца і паехаць у Мінск, каб падтрымаць любімую каманду.  Пяць год ездзіць у Полацк у плавальны басейн. Сямейнае становішча? Жанаты, двое дзяцей – сын і дачка. І ў плавальны басейн ён абавязкова ездзіць з сям’ёй. Прывучыў усіх, гэта збліжае, і дзеці сталі менш хварэць.
Перад яго аптымізмам скараюцца цяжкасці і нягоды, якіх, вядома ж, хапае і ў яго. Але ён па-мужчынску рашае ўсе жыццёвыя пытанні. І гэта ў яго атрымліваецца.
Удзел ва ўрачыстасцях прыняла дэлегацыя нашага раёна. На здымку (злева направа): дырэктар СШ №1 г. п. Шуміліна М. З. Сямёнаў, механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” С. У. Гоманаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г. М. Кісялевіч, галоўны рэдактар раённай газеты “Герой працы” А. І. Пятрова, машыніст аўтагрэйдэра 7-га разраду ДРБУ № 204 Р. Г. Ткачоў, цырульнік 4-га разраду КУП БАН Н. А. Максімовіч, урач неўролаг ЦРБ С. І. Барадзін.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *