Спортивные победы Шумилинщины

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшлі рэспубліканскія “Алімпійскія дні моладзі па грэка-рымскай барацьбе”.
У вагавой катэгорыі  76 кг обальскі барэц Вадзім Грачухін (трэнер Пётр Ганушчанка) заваяваў першае месца.
*  *  *
Паспяхова выступілі барцы нашага раёна на абласной спартакіядзе школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе.
Абальчане Дзмітрый Кучмароў і Яўген Грачухін сталі першымі ў вагавых катэгорыях 59 і 73 кг. Яшчэ два абальчаніны – Мікіта Барсукоў (47 кг) і Ягор Ганушчанка (66 кг) – на другіх месцах. Трэніруе спартсменаў Пётр Ганушчанка.
Шумілінскі барэц Вадзім Лягчонак  (трэнер Юрый Сцяпанаў) стаў першым у вагавой катэгорыі 53 кг.

Летні біятлон
У адкрытым першынстве віцебскай СДзЮШАР “Алімпіец” па летнім біятлоне прынялі ўдзел і шумілінскія юныя біятланісты, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў.
У спрынце сярод хлопчыкаў 2002-2003 гадоў нараджэння перамогу святкаваў Алег Сабалеўскі, Уладзіслаў Васільеў на чацвёртым месцы. Сярод дзяўчынак у спрынце ў гэтай жа ўзроставай групе перамагла Зарына Аверчанка.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №39 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *