В Шумилино кошка вскормила крольчат

Новости

Прыёмная мама-кошка
Так здарылася, што засталіся маленькія трусяняты без мамы. А гаспадыні шкада малых, загінуць. І тут яна ўспомніла пра сваю кошку Мурку, якая якраз у гэтыя дні прынесла адно кацянё. Прынесла ў муркіну кардонку вушастых падкідышаў, а кошка нічога, не абурылася, не пагнала малых, а наадварот язычком старанна вылізала, сагрэла іх і паціху пачала прывучаць да свайго малака. Згаладалыя вушасцікі прывыклі хутка і пачалі расці, як на дражджах. І роднае кошкіна дзіця, трохколернае кацянё, з задавальненнем гуляла з імі.
Зараз трусяняты падраслі, іх перавялі на зялёны корм, і жывуць яны цяпер у сваіх доміках. А гаспадыня выказала сваёй Мурцы шчырую падзяку за міласэрнасць і дапамогу, у дадатак паабяцала, што пра яе ўчынак абавязкова раскажа раённым журналістам. Няхай напішуць, бо ў такой кошкі і іншым людзям ёсць чаму павучыцца.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
P. S.  Гэтую цудоўную фотагісторыю нам паведала сама гаспадыня – Любоў Аляксееўна Улюценка з Шуміліна.
Надрукавана ў №39 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *