На сессии Шумилинского районного Совета депутатов

Президент

Пра раённы бюджэт і межы населеных пунктаў
На пазачарговай пятнаццатай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета І. М. Новікавай ў мінулую пятніцу, былі разгледжаны два пытанні.
Дэпутат раённага Савета, начальнік райфінаддзела А. С. Сідарэнка прапанавала ўнесці змяненні ў раённы бюджэт: на 2,3 мільярда рублёў зменшыць даходную частку раённага бюджэту і адпаведна скараціць расходы. “Мера, як кажуць, непапулярна. Але ўсе ведаюць сітуацыю ў сусветнай эканоміцы, якая негатыўна адбіваецца і на нашай краіне, на нашым раёне, – адзначыла І. М. Новікава. – Таму і ўзнікла неабходнасць такога балючага рашэння”.
Начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна прапанавала зацвердзіць межы населеных пунктаў раёна. За апошнія гады, у выніку аптымізацыі землекарыстання, значныя плошчы, ад якіх адмовілася насельніцтва, перададзены ў гаспадарчае карыстанне сельгаспрадпрыемствам. Таму і наспела неабходнасць зацвердзіць новыя, удакладненыя межы ўсіх 253 населеных пунктаў нашага раёна.
Па пытаннях парадку дня сесіі дэпутаты прынялі адпаведныя рашэнні.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №40 ад 26.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *