В президиуме Витебского областного Совета депутатов: вопросы наведения порядка на земле и другие

Актуалии Президент

Парадак на зямлі – справа кожнага
У мінулы аўторак адбылося пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, якое правёў старшыня аблсавета А. Я. Ацясаў. Пасяджэнне прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі, таму ўдзел ў рабоце прынялі кіраўнікі і спецыялісты ўсіх раёнаў вобласці. У Шуміліне ў студыі прысутнічалі старшыня райвыканкама У. П. Куранны, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, сельскіх Саветаў дэпутатаў, адпаведных раённых службаў.
Абмяркоўваліся пытанні напаўнення абласнога бюджэту, аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі, навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Як адзначыў кіраўнік абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, складваецца няпростая сітуацыя з напаўненнем абласнога бюджэту, таму неабходна правесці яго балансіроўку. Прычын гэтаму многа: і сітуацыя ў сусветнай эканоміцы, і праблемы ў нашага асноўнага знешнегандлёвага партнёра – Расіі, і некаторыя ўнутраныя пытанні. Усе выступаючыя адзначалі неабходнасць жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў, неабходнасць фінансавай дысцыпліны і аптымізацыі выдаткаў па ўсіх накірунках.
Па ўсіх пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.
Пасля пасяджэння абласнога прэзідыума адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім было абмеркавана пытанне аб рабоце па добраўпарадкаванні населеных пунктаў на тэрыторыі Мікалаеўскага сельсавета. Са справаздачай выступіў кіраўнік Мікалаеўскага сельвыканкама У. А. Сядлоўскі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне, заўважыла, што недахопы ў дадзенай рабоце і заўвагі тычацца практычна ўсіх сельсаветаў. Неабходна актывізаваць абкосы тэрыторый населеных пунктаў, навядзенне парадку на прыдарожных тэрыторыях, на прыватных падворках і ля іх. Яна адзначыла неабходнасць прыцягнення да навядзення парадку ўласнікаў і карыстальнікаў зямлі, запатрабавала прыцягваць да адказнасці тых, хто не рэагуе на просьбы і прадпісанні. У раёне дастаткова службаў, якія валодаюць правам запатрабаваць навесці парадак і пакараць, калі ён не наведзены. Трэба скарыстаць усе магчымасці для таго, каб аграгарадкі і вёскі раёна выглядалі дастойна. Па абмеркаваным пытанні прынята рашэнне.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *