На шумилинских озёрах запрещено ловить рыбу с лодки

Экология

На Шумілінскіх азёрах забаронена лавіць рыбу з лодкі
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў Шумілінскім раёне забаронена лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі і падводнае паляванне, а таксама выкарыстанне плавальных сродкаў з рухавікамі на возеры Сосна (Палажэнне аб Рэспубліканскім гідралагічным заказніку “Сосна”); на возеры Расалай (Пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 22 ад 19.05.2014 г.); на азёрах Еськіна, Бор, Цэнніца, Канаплянка, Марынец, Мошня, Красамай, Расалай, якія знаходзяцца на тэрыторыі “Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Казьянскі” (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.11.1999 года № 1765).
На ўказаных вадаёмах членам БТПР дазваляецца лоўля рыбы з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова.
На возеры Гародна забаронена лоўля рыбы, бо гэты вадаём перададзены ў арэнду КУП “Шумілінскае ПМС” для прамысловай лоўлі рыбы, і платнае аматарскае рыбалоўства на ім не арганізавана.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №44 ад 09.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *