Когда родительские чувства тонут в вине

Общество Семья

Не пакараць, а дапамагчы
На чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама былі  запрошаны бацькі, якія забыліся пра свой бацькоўскі абавязак. “Задача камісіі не пакараць, – падкрэсліла намеснік старшыні камісіі Л. А. Грузневіч. – Нам важна вярнуць у сям’ю лад і спакой, каб малым было добра”. І першая прычына, якая прыводзіць бацькоў у камісію – злоўжыванне алкаголем. А ўжо гэта цягне іншыя праблемы.
У грамадзян М.  у канцы мінулага года дзяцей забралі ў прытулак на 6 месяцаў. Зараз муж і жонка робяць усё, каб дзеці вярнуліся дадому. Закадзіраваліся, дома зрабілі рамонт, працуюць без прагулаў  ды ў прытулак часта ездзяць. Маладыя бацькі вызначылі прыярытэты  свайго жыцця: дзеці, а не алкаголь.
Грамадзянка С. выхоўвае пецярых дзяцей, зараз  знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, любіць выпіць спіртнога. Вось і прыйшлося ёй на пасяджэнні тлумачыць свае паводзіны.
У сям’і П. падчас  майскага рэйду мужчына гатаваў ежу, быў цвярозы. Затое жанчына “вызначылася”: да яе ў госці прыехала сястра і яны пілі. На пасяджэнні яна ўвесь час паўтарала, што ўсё зразумела і хоча вярнуць дзетак. І першыя крокі ўжо зроблены: закадзіравалася і працаўладкавалася.
Грамадзянка Г. са Светласельскага  17 мая была п’яная, у кватэры беспарадак, ежы  не было. Вынік – дзеці адправіліся ў прытулак.
На пасяджэнні былі прадстаўнікі раённай бальніцы, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага аддзела ўнутраных спраў, якія расказалі пра тое, што робіцца ў іх арганізацыях па прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №44 ад 09.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *