Нина Кривко и Елена Джамале помогают женщинам обрести счастье

Здоровье Общество

Дапамагаюць жанчынам быць шчаслівымі
Як гэта важна, калі пацыента сустракае прыгожы, добразычлівы, жыццярадасны ўрач. А калі гэты пацыент – жанчына, а калі – будучая маці…
Ніна Крыўко і  Алена Джамале ўжо амаль год працуюць акушэрамі-гінеколагамі ў раённай паліклініцы. Яны разам вучыліся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, разам праходзілі інтэрнатуру ў Віцебскім радзільным доме №2, разам прыехалі на Шуміліншчыну, каб на практыцы рэалізаваць свае веды.
Мы нашых жанчын любім, прызналіся ўрачы, і хочам, каб яны былі здаровыя. Таму самы галоўны іх заклік да пацыентак – прыходзьце на прыём да гінеколага!  Асабліва трапяткое стаўленне ў маладых гінеколагаў да будучых маці. Яны вельмі радуюцца, калі, дзякуючы назначанаму лячэнню, у сям’і, якая доўга гэтага чакала, нараджаецца немаўля. Гэта натхняе на новыя здзяйсненні. А быць урачом – гэта значыць, пастаянна трымаць сябе ў тонусе: сачыць за навінкамі ў галіне медыцыны, павышаць свой прафесіяналізм. Універсітэцкімі ведамі тут не абыдзешся. Вось і дзяўчаты стараюцца не прапускаць навуковых канферэнцый, семінараў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
Работа натхняе маладых спецыялістаў, а гэта, бадай, самае важнае і для іх прафесійнага росту, і для пацыентаў, якія штодня пераступаюць парог кабінета гінеколага, часта, з самымі важнымі ў жыцці спадзяваннямі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *