Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Мак

На мінулым тыдні супрацоўнікі РАУС склалі 5 адміністрацыйных пратаколаў за незаконнае вырошчванне маку: на траіх вяскоўцаў з Добрына, на  жыхароў в. Дабея і Шуміліна. З агародаў жыхароў раёна было канфіскавана ад 0,2 да 1 кілаграма маку.

Новабудоўля
Жыхар райцэнтра паведаміў у міліцыю, што на ягонай новабудоўлі ў Лескавічах пабывалі злодзеі. Прапалі электраінструменты на суму 3,7 мільёна рублёў. Па гарачых слядах  супрацоўнікамі крымінальнага вышуку злачынства было раскрыта. Чужыя інструменты прыбраў да рук непрацуючы жыхар а.-г. Башні. Інструменты канфіскаваны і будуць вернуты гаспадару.

Пагроза забойствам
Жанчына з Сіроціна звярнулася ў міліцыю з той нагоды, што пасварылася з земляком. А той стаў пагражаць жанчыне забойствам і нават схапіў за шыю. Па дадзенаму факту праводзіцца праверка. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Бойка
У РАУС паступіў ананімны званок. Чалавек паведаміў, што на вуліцы Юбілейнай – драка. Аказалася, нейкі мужчына пабіў траіх. Прычым, адзін пацярпелы з пераломамі дастаўлены ў бальніцу. Праводзіцца праверка. У міліцыянераў ёсць падазроны, засталося толькі даказаць ягоную віну.

Са зводак ДАІ
На мотакультыватары

Жыхар в. Прыазёрная ў нецвярозым стане ехаў на мотакультыватары. На вінаватага складзены адмі-ністрацыйны пратакол. Мотакультыватар дастаўлены на штрафную стаянку РАУС.

Не ўступіў дарогу
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко адбылося ДТЗ.  Механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, які ехаў на трактары “Беларус” з прычэпам, пры павароце налева не ўступіў дарогу сустрэчнай машыне. У выніку трактар сутыкнуўся з аўтамабілем “Мерседэс-Бэнц”, якім кіравала жыхарка г. Орша. Аўто пашкоджана, людзі не пацярпелі.  На жыхара Шуміліна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 3 да 30 БВ або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў.

Не справілася з кіраваннем
Жыхарка Віцебскага раёна, якая на “Таёце” ехала па аўтадарозе Обаль-Лявонава-Мішкавічы, не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет. Аўтамабілю патрабуецца рамонт. Адміністрацыйны пратакол для далейшага разбірацельства адпраўлены па месцы жыхарства парушальніцы.

На хуткасці
Пенсіянерка з Віцебска, якая ехала па аўтадарозе Р-20 на аўтамабілі “Таёта”, перавысіла ўстаноўленую хуткасць руху на 27 кіламетраў у гадзіну. Акрамя таго, аўто жанчыны было без тэхагляду і без страхоўкі. На вадзіцеля складзены тры адмі-ністрацыйныя пратаколы. Жанчыне пагражае штраф памерам  больш за два мільёны рублёў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №48 ад 23. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *