Из зала суда. Если нет материнского инстинкта

Общество Происшествия

Клопат пра сына – па прысуду
Хаця, які там клопат… Маці даўно пазбаўлена бацькоўскіх правоў на свайго пятнаццацігадовага сына. Сёння гаворка ідзе толькі пра грошы, якія яна абавязана выплачваць дзяржаве на яго ўтрыманне. Яна “абавязаная асоба”, і ўжо толькі гэта фармулёўка ясна дае зразумець, што ніякім клопатам пра сваё дзіця тут і не пахне.
Наогул, так бывае, калі ў жанчыны адсутнічае схільнасць да мацярынства. Яна можа нарадзіць здаровае дзіця, нават некалькіх, розныя медыцынскія камісіі могуць прызнаць у ёй здольнасць іх выхоўваць, яна можа нават і не піць, але маці быць усё роўна не можа. Не вырасла ў ёй гэта ўменне, не нарадзілася, не было выхавана. Як тут – маладая, непітушчая, але надзвычай інфантыльная асоба.
І ўлічваючы той факт, што жанчыне ўжо не першы раз прад’яўляюцца прэтэнзіі па ўхіленні ад абавязацельстваў па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18, можна зрабіць выснову, што наўрад ці ўжо яна возьмецца за розум. Але ўсё ж старшыня суда Шумілінскага раёна А. А. Сініцкая, якая вяла справу, палічыла неабходным нагадаць жанчыне пра яе мацярынскі доўг.
Дзяржаўны абвінаваўца намеснік пракурора раёна А. А. Дзергачоў у сваім слове пераканаўча абгрунтаваў неабходнасць пакарання ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на два гады.
Сапраўды, у тое, што жанчына зменіць сваім жыццёвым прынцыпам, ужо не паверылі ні суддзя, якая гэтыя абяцанні чула ўжо не раз, ні калегі, якія таксама прысутнічалі ў зале суда (працэс праходзіў у будынку льнозавода – там, дзе была працаўладкавана  падсудная). Яны, як ніхто, ведаюць і пра яе прагулы (больш за 60 за тры месяцы), і пра тое, што ніякую важную справу ёй даверыць нельга.
Судом Шумілінскага раёна жанчына была прызнана вінаватай ва ўхіленні ад пакрыцця дзяржаўных расходаў на ўтрыманне дзіця, і згодна з заканадаўствам Беларусі ёй было назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання  свабоды тэрмінам на два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *