3 июля – День сотрудников ГАИ Беларуси

Молодёжь Общество

Дзесяць гадоў у ДАІ
3 ліпеня адзначаецца Дзень работнікаў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Беларусі.
Для інспектара дарожна-патрульнай службы ДАІ РАУС Сяргея Калянковіча гэтае свята сёлета юбілейнае: ён дзесяць гадоў працуе ў дзяржаўтаінспекцыі. І працуе добра – на працягу некалькіх гадоў уваходзіць у спіс лепшых супрацоўнікаў ДАІ вобласці, які вызначаецца кожны месяц.
Сяргей Калянковіч выбіраў прафесію свядома: вучыўся ў Магілёўскім каледжы міліцыі. Па размеркаванні ён павінен быў працаваць у абласным ДАІ, але выбраў родны раён. У Шуміліне на той час была вакансія дарожна-патрульнага інспектара, дык чаму б не працаваць на радзіме, разважаў Сяргей.
Інспектар ДПС строга прытрымліваецца закону, ён прынцыповы і справядлівы. Напэўна, менавіта таму ўзнагароджаны  знакам другой ступені “За самаадданую службу” і шматлікімі падзякамі  і граматамі ад УУС Віцебскага аблвыканкама.
Рабочы дзень Сяргея Калянковіча пачынаецца з  традыцыйнага інструктажу і падрыхтоўкі аўтамабіля да работы. «Зімой вадзіцелі больш асцярожныя, ездзяць на невялікай хуткасці, – кажа інспектар.  – А як толькі растае снег, колькасць парушэнняў, а таксама і ДТЗ, пачашчаецца. Напэўна, вадзіцелі расслабляюцца, становяцца больш самаўпэўненымі».
За змену Сяргей Калянковіч выяўляе па дзесяць-дваццаць розных парушэнняў на дарогах. А калі дзяжурыць з супрацоўнікамі віцебскага ДАІ, якія маюць сучасны прыбор відэафіксацыі “Іскра”, дык столькі парушэнняў выяўляецца гадзіны за тры.  Інспектар адзначае, што на аўтадарозе гэта ў асноўным парушэнні хуткаснага рэжыму, у райцэнтры –  парушэнні правілаў прыпынкаў і стаянак. На думку мясцовых вадзіцеляў, Сяргей Калянковіч адзін з самых строгіх работ-нікаў ДПС. Пытаемся ў інспектара, ці можа ён дараваць вадзіцелю нейкі праступак. “Ну, калі толькі дробны, – усміхаецца мужчына. – Самым злосным, на маю думку, з’яўляецца парушэнне, калі вадзіцель садзіцца за руль нецвярозы. Гэта забойца на дарозе, інакш не назавеш. Да яго прымяняюцца самыя строгія меры. А ўвогуле штрафы стымулююць многіх вадзіцеляў прытрымлівацца правілаў дарожнага руху”.
Калегі характарызуюць Сяргея Калянковіча як шчырага чалавека і надзейнага сябра. Ён добры сем’янін. У вольны час разам з жонкай і сынам захапляецца рыбалкай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



3 комментария по теме “3 июля – День сотрудников ГАИ Беларуси

  1. С праздником сотрудников ГАИ! И два пожелания: 1-сотрудники обращайте внимание на вечерние улицы райцентра и площадь, ездят машины и на площади стоят музыка «бумца», «бумца», крики — на утро горы шелухи, окурков, бутылок.Каникулы!? Ну ведь должна быть элементарная культура, что люди отдыхают. 2-площадка стоянка такси жд вокзал — иду утром горы мусора, а ведь вокзал практически лицо райцентра. Знаете, так было противно внутри за этот эгоизм и бескультурье.

  2. ВСЕХ ДЕЙСТВУЮЩИХ И БЫВШИХ СОТРУДНИКОВ ДПС С ПРАЗДНИКОМ.ГЛАВНОЕ ЗДОРОВЬЯ ВАМ И ВАШИМ БЛИЗКИМ…ЭМОЦИЯМИ ЖИТЬ НЕ БУДЕШЬ.ЕЩЁ РАЗ СПАСИБО ЗА ТО ЧТО ВЫ ЕСТЬ.А СЕРГЕЙ ВООБЩЕ МОЛОДЕЦ.ПРИНЦИПИАЛЬНЫХ СОТРУДНИКОВ СЕЙЧАС ЕДИНИЦЫ.ТАК ДЕРЖАТЬ…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *