Велосипедная «кругосветка» по-кардонски

Молодёжь Образование

Велапаход на тры дні
Гэтых турыстаў-веласіпедыстаў мы сустрэлі ў Кардоне. Думалі, што яны прыехалі здалёк.
А аказалася, што свае, кардонскія.
“У нас сёння першы дзень велапаходу, – расказаў кіраўнік групы, ён жа настаўнік  фізічнай культуры Кардонскай СШ П. А. Чарнышоў. – А ўсяго паход разлічаны на тры дні. З Мішкавіч мы паедзем на Амбросавічы, потым – на Башні. Да вечара будзем у Язвіне. Там мяркуем правесці спаборніцтвы па футболе з мясцовымі дзецьмі, з імі дамовіліся загадзя. Пераначуем у Язвіне (у нас з сабой палаткі), а на наступны дзень наведаем Старае Сяло і Лётцы, потым вернемся ў Слабаду – там у нас другі начлег. На трэці дзень паедзем на Добрына, Мікіціху і – дадому. Ва ўсіх населеных пунктах мяркуем наведаць помнікі, брацкія могілкі, іншыя памятныя мясціны”.
Дзеці з гордасцю паведамілі, што за дзень мяркуюць праяз-джаць больш за трыццаць кіламетраў. Сказалі, што гэта няцяжка, бо такія велапаходы практыкуюць кожны год.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *