Как прошёл День молодёжи в Шумилино

Актуалии Молодёжь

Ад малітвы да рок-канцэрта
Тыдзень моладзі фінішаваў у нядзелю разнастайнымі мерапрыемствамі – ад малітвы за шумілінскую моладзь да рок-канцэрта. Пры жаданні кожны малады чалавек мог заявіць аб сабе, цікава правесці час.
Спорт. Сціплай аказалася колькасць ахвочых праявіцца ў спартыўных спаборніцтвах, якія ладзіліся на гарадскім стадыёне. Каманды ОКЗ, РАНС і зборная шумілінскай моладзі спаборнічалі ў падняцці гіры, армрэстлінгу, пляжным валейболе.
КВЗ. Жанр, які ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Аматары гумару і вострага слова, якія вырашылі не ўпусціць выдатнай магчымасці паглядзець жывое выступленне вясёлых і знаходлівых, не пашкадавалі, прыйшоўшы ў гэты дзень у РЦК. Смехам і апладысментамі яны рэагавалі на жарты каманд раённай бальніцы, ЖКГ і зборнай каманды ДРБУ-204 і ПМК-70. Шчодрае журы кожную каманду ўзнагаро-дзіла перамогай у той ці іншай намінацыі. Старшыня журы намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая адзначыла энтузіязм і актыўнасць маладых людзей, якія не пашкадавалі свайго часу на падрыхтоўку і рэпетыцыі, атрымаўшы пры гэтым задавальненне ад працэсу і яго вынікаў.
Рок-канцэрт. Жывая музыка, аўтарскія тэксты і адкрытае сэрца – складаемыя поспеху любога канцэрта. А калі па той бок сцэны – сябры, сапраўдныя аматары тваёй творчасці, то гэта яшчэ больш акрыляе, дае сіл і жадання жыць і тварыць. Канцэрт народнага калектыву рок-гурта “Эксперымент-12” аказаўся прыгожай кропкай у маладзёжных гуляннях. Яны падарылі нам шмат новых песень і правераных часам кампазіцый. Моладзь бурна вітала і іх новыя песні на роднай мове. Аб тым, пра што цяжка маўчаць, заўжды лепш спець. У гэтым выпадку твая думка абавязкова знойдзе свайго адрасата, абавязкова зачэпіцца за нечае сэрца.
У гэты дзень у Шуміліне працавалі атракцыёны, гандаль, ладзіліся кінапаказы і выставы. Дзень моладзі прайшоў – Год моладзі працягваецца.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *