Спорт-дайджест: главная тема — лыжи

Новости Спорт, туризм

Спартакіяда работнікаў лесу
У Віцебску прайшла абласная спартакіяда работнікаў лесу па лыжным спорце. Сярод пятнаццаці калектываў годна глядзелася каманда Шумілінскага лясгасу.
У жанчын два другія месцы: у Ніны Пашкевіч на 3 км і Веры Палаўковай на 2 км. Лепшы вынік у мужчынскай камандзе паказаў Уладзімір Мацюшкоў, які стаў чацвёртым у гонцы на 5 км. У агульнакамандным заліку Шумілінскі лясгас заняў чацвёртае месца.
Па выніках спартакіяды ў склад каманды вобласці трапілі Ніна Пашкевіч і Вера Палаўкова.
Кубак раёна сярод школьнікаў
Багата ўдзельнікаў сабраў кубак раёна па лыжных гонках сярод вучняў школ раёна.
У камандным заліку перамогу атрымалі лыжнікі Мікіціхінскай СШ (Дар’я Лісава, Вікторыя Васілеўская, Дзмітрый Котаў, Уладзіслаў Васілеўскі; настаўнік фізкультуры А. Я. Асташонак), другое месца ў каманды раённай гімназіі (С. П. Вашадок), трэцяе – у Лаўжанскай школы (Ю. М. Мясаедаў).
Сярод базавых школ не было роўных спартсменам з Язвінскай школы (Ірына Масько, Павел Шыман, Уладзіслаў Вазьміцель, Дзмітрый Калеснікаў; А. У. Караленка).
«Снежны снайпер»
4 лютага ў Лескавічах прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па лыжным спорце, стральбе з пнеўматычнай зброі і біятлоне “Снежны снайпер” на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Прызавая тройка наступная: першае месца – раённая гімназія (Аляксандр Зайцаў, Вадзім Цітоў, Ніна Сталярэнка, Яніна Богуш; настаўнік фізкультуры С. П. Вашадок), другое – Лаўжанская школа (Ю. М. Мясаедаў), трэцяе – Мікіціхінская СШ (А. Я. Асташонак). Сярод гарадскіх школ лепшы вынік у Обальскай СШ.
Па выніках раённых спаборніцтваў сфарміравана каманда для ўдзелу ў абласным “Снежным снайперы”. У яе акрамя спартсменаў раённай гімназіі трапілі Уладзіслаў Шалахаў і Аліна Траццякова (Слабадская школа), Аляксандр Мясаедаў і Марына Анціпава (Лаўжанская школа).
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *