Шумилинский футболист Евгений Лисовский забил 4 гола в игре с «Днепром»

Новости Спорт, туризм

Перамаглі чэмпіёна
У суботу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшоў чарговы матч абласнога футбольнага першынства: ФК “Шуміліна”  прымаў чэмпіёна вобласці – дубровенскі “Днепр”.
Дубровенскія футбалісты адразу завалодалі ініцыятывай. Прыгожая гульня і камбінацыі  прывялі да першага гола ў шумілінскія вароты. Пасля забітага гола дубровенцы працягвалі атакаваць.
Усё памянялася пасля  праходу Сяргея Баранчука, які выдаў галявы пас Яўгену Лісоўскаму. “Днепр” яўна не чакаў такога павароту ад нашай каманды. А Яўген Лісоўскі неўзабаве зрабіў лік 2:1.
Пасля перапынку “Днепр” выйшаў забіваць галы. 2:2. Але шуміліская каманда змагла стрымаць напор гасцей. Ішла вострая гульня, маглі вызначыцца як госці (добра дзейнічаў наш галкіпер Аляксандр Маслюк), так і гаспадары. Зноў сыграла звязка Баранчук – Лісоўскі. У “Дняпра” яшчэ заставаўся час, каб зраўняць лік, толькі вось Яўген Лісоўскі  сваім чацвёртым голам пахаваў усе надзеі дубровенцаў.
Перамога над “Дняпром” (Дуброўна) з лікам 4:2 дазволіла ФК “Шуміліна” выйсці ў групе на трэцяе месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2015 г.



1 комментарий по теме “Шумилинский футболист Евгений Лисовский забил 4 гола в игре с «Днепром»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *