Если вам охота, идите на охоту, подстрелите бекаса, а вот под водой охотиться нельзя

Новости Общество

Адкрываецца паляванне на бакаса
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з другой суботы ліпеня па другую суботу жніўня дазволена паляванне на бакаса (жывёлу любога полу і ўзросту). Спосаб палявання – ружэйны з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі (выжал (легавая – руск.), спаніэлі, рэтрыверы). Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам.
падводнае паляванне

Падводнае паляванне
Забараняецца падводнае паляванне рыбаловам, якія не маюць пры сабе пасведчанне падводнага паляўнічага, і (або) з выкарыстаннем аквалангаў і іншых аўтаномных дыхальных прылад, і (або) з прымяненнем падводных ружжаў ці пісталетаў, якія страляюць гарпуном з наканечнікам больш пяці зубоў, а таксама здабыча рыбы з выкарыстаннем падводных ружжаў ці пісталетаў або іншых прылад для падводнага палявання з берага ці маламерных суднаў.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў № 53 ад 10.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *