Бороться с незаконным оборотом алкоголя нужно всем обществом

Общество

Здаровая нацыя – без алкаголю!
За 2010 год на тэлефон “гарачай лініі” палка патрульна-паставой службы міліцыі упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама па супрацьдзеянню незаконнаму гандлю спіртаўтрымліваючай прадукцыяй звярнуліся 232 грамадзяніны. Яны прасілі дапамагчы ліквідаваць “кропкі”, якія гандлююць спіртам, самагонам і іншымі падазронымі спіртаўтрымліваючымі вадкасцямі. У кожным званку адчуваўся боль за лёс блізкіх людзей, абуранасць суседствам з “прытонамі, якія гандлююць людскім здароўем і мірам у сем’ях”.
Супрацоўнікамі палка патрульна-паставой службы канфіскавана 1377 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, 14255 літраў самагону і брагі, 5 самагонных апаратаў. Міліцыянерамі праведзена 37 адпрацовак, каб праверыць паступіўшую інфармацыю.
Усё гэта не проста лічбы. За імі – канкрэтныя лёсы людзей, зламаныя жыцці, разбураныя сем’і.
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці! Камандаванне палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС аблвыканкама нагадвае тэлефоны “гарачай лініі” па супрацьдзеянню незаконнаму гандлю спіртаўтрымліваючай прадукцыяй: 8(0212)21-08-63; 8(029)511-22-16; 314-08-63. Мы спадзяемся, што наша супрацоўніцтва ў барацьбе з “падпольнай гарэлкай” будзе плённым. Давайце зробім наша жыццё свабодным ад алкаголю!
Званіце 102!
Памятайце, што аператыўнае раскрыццё злачынстваў па “гарачых слядах” у многім залежыць ад тэрміновага паведамлення ў міліцыю сведак здзейсненага злачынства.
Надрукавана ў №12 ад 15.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *