Шумилинские музыканты привезли дипломы «Радуги над Витебском»

Актуалии Культура Новости

“Вясёлка над Віцебскам”
Штогод у Віцебску праводзіцца Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам”, які прысвечаны дню яднання нацыянальных культур. Фестываль праходзіць па ініцыятыве Віцебскага аблвыканкама, Палаца творчасці дзяцей і моладзі і турыстычнай фірмы “Ілва” пры падтрымцы міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір” і грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА». Фестываль звычайна ладзіцца ў ліпені ў дні “Славянскага базару”. Сёлета ён праходзіў у шосты раз, удзел бралі таленавітыя маладыя людзі з Беларусі, Расіі, Казахстана.
У конкурсе былі прадстаўлены народныя песні, эстрадны і акадэмічны вакал, народныя, класічныя і бальныя танцы, сучасная эстрадная харэаграфія, тэатры мод, харавыя спевы і цыркавое мастацтва. Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў заявіла на конкурс сем музычных нумароў, і ніхто з удзельнікаў не пакінуў фестываль-конкурс без высокай адзнакі журы.
Педагогі Алена і Віктар Скорынавы (цымбалы і баян адпаведна), Ганна Красоўская (фартэпіяна) і ўсе дзеці адзначылі годны ўзровень правядзення конкурсу, высокія патрабаванні да канкурсантаў, якія год ад году толькі растуць. Гэта надае яшчэ большую каштоўнасць заваяванням шумілінскіх музыкантаў. Ксенія Храмцова і Стэла Шылава (цымбалы) прывезлі дадому дыпломы III ступені, Васіль Скорынаў (баян) – дыплом I ступені. Елізавета Дземінёва (цымбалы) стала лаўрэатам III ступені, Марыя Скорынава (фартэпіяна) – лаўрэатам I ступені. Сямейны ансамбль Скорынавых з творам “Карабейнікі” стаў лаўрэатам І ступені і атрымаў ганаровае права выступаць у гала-канцэрце, які ладзіўся ў Віцебскай абласной філармоніі. Вольга Скорынава (цымбалы), удзель-ніца сямейнага ансамбля (сёння студэнтка музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага), таксама стала лаўрэатам I ступені ў сольным выкананні.
Дзеці і педагогі вярнуліся дадому натхнёнымі для новых музычных адкрыццяў і заваяванняў. Удзел, а тым больш такі выніковы, надае юным музыкантам упэўненасці ў сваіх сілах, дазваляе пашырыць светапогляд, пераняць лепшы вопыт. І наогул, думаецца, што нашы музыканты яшчэ не раз праславяць сваю малую ра-дзіму, і Шуміліна будзе гучаць на самых прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных сцэнах.
Віншуем!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №57 ад 24.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *