В Шумилино ведётся реконструкция аптеки

Новости Экономика

У абноўленай аптэцы будзе прасторна
Больш за месяц таму пачалася рэканструкцыя цэнтральнай аптэкі № 40 у Шуміліне. За справу ўзялося транспартна-будаўнічае прадпрыемства “Стройсфера”.
Кожны дзень на будоўлі працуе брыгада з 12 чалавек.  “У старым будынку рамантуем сцены і столь, на падлогу будзем класці плітку, памяняем дзверы. Гандлёвая зала аптэкі стане больш прасторнай і светлай. Плануем адрамантаваць і дах: стары шыфер замяніць на сучасную і больш прыгожую металачарапіцу”, – расказаў брыгадзір “Стройсферы” Уладзімір Туркоў.
Узводзіцца і прыбудова плошчай  90 метраў квадратных, у якой размесцяцца пакой для персаналу, архіў, памяшканне для стэрылізацыі, асэптычная, санвузел. На днях будаўнікі пачалі ўзводзіць сцены. Унутранае аздабленне таксама мяркуюць рабіць спецыялісты гэтага ж прадпрыемства. Аптэку плануюць здаць “пад ключ” прыкладна да кастрычніка.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *