В Витебске семинар для членов территориальных избирательных комиссий провёл секретарь ЦИК Николай Лозовик

Актуалии Новости

Семінар для камісій
29 ліпеня ў Віцебску адбыўся семінар для старшынь тэрытарыяльных выбарчых камісій, іх намеснікаў, сакратароў камісій.
Сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік расказаў пра асаблівасці правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе, засяродзіў увагу на змяненнях у Выбарчы кодэкс.
У заканадаўстве, у прыватнасці,  з’явіліся нормы, якія павінны забяспечыць самастойнае галасаванне інвалідаў па зроку.
“Мы рэкамендуем на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання невідушчых людзей. Будуць выраблены інфармацыйныя матэрыялы шрыфтам Брайля, спецыяльныя трафарэты, куды можна закласці бюлетэнь і яго запоўніць”, – патлумачыў сакратар ЦВК. Разам з тым ён падкрэсліў, што старая норма закона, калі невідушчы чалавек, які не можа самастойна запоўніць  бюлетэнь, мае магчымасць скарыстацца дапамогай іншага грамадзяніна.
Сакратар Цэнтрвыбаркама выказаў упэўненасць, што ўтварэнне ўчастковых камісій у Віцебскай вобласці пройдзе адкрыта, з удзелам прадстаўнікоў арганізацый, якія вылучылі кандыдатуры ў склад участковых камісій.
Мікалай Лазавік нагадаў членам тэрытарыяльных камісій пра адзін са складаных і аб’ёмных этапаў выбарчай кампаніі, які кладзецца на гэтыя камісіі – праверка подпісаў выбаршчыкаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі, да якой трэба падысці аб’ектыўна.
ЦВК рэкамендуе абавязкова правесці трэнінгі з членамі ўчастковых камісій па тых сцэнарыях, якія распрацаваны ў метадычных рэкамендацыях Цэнтрвыбаркама. Гэта надасць упэўненасці кіраўнікам і членам участковых камісій, павысіць якасць іх работы з выбаршчыкамі.
Выбары кіраўніка дзяржавы павінны прайсці на высокім узроўні, адкрыта і без заўваг з боку выбаршчыкаў і назіральнікаў, падкрэсліў сакратар ЦВК.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *