Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Бензапіла
Жыхар а.-г. Мікіціха меў звычку пакідаць ключ ад гаража ва ўмоўным месцы. Але пра яго, як высветлілася, ведалі і іншыя. Аднойчы ноччу непрацуючы зямляк пацярпелага ўзяў “схаваны” ключ ад  чужога гаража, адамкнуў дзверы і ўкраў бензапілу “Штыль”. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.

Электракабель
Кіраўніцтва Обальскага керамічнага завода паведаміла ў міліцыю, што са слясарнага цэха прапала 35 метраў кабелю. Урон, нанесены заводу, складае больш за 13 мільёнаў рублёў.

Не вярнуўся з рыбалкі
Жыхарка а.-г. Кардон патэлефанавала ў РАУС з той нагоды, што прапаў яе сын. Мужчына пайшоў на рыбалку на Заходнюю Дзвіну і не вярнуўся. Праз некалькі дзён іншыя рыбакі знайшлі мужчыну ў вадзе мёртвым. Вядзецца расследаванне.

Матаблок
Пацярпеў пенсіянер з Віцебска: ягоную дачу ў Цербяшове абрабавалі. Прапаў матаблок з навясным плугам і 40 літраў бензіну. Урон, нанесены гаспадару, складае больш за два з паловай мільёны рублёў.

Мак
Супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама  сумесна з шумілінскімі міліцыянерамі затрымалі на вуліцы Луначарскага ў райцэнтры мясцовага жыхара, які меў пры сабе поліэтыленавы пакет з няспелым макам. Згодна з заключэннем экспертаў гэты мак з’яўляецца наркатычным сродкам – макавай саломкай. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Прафілактыка ДТЗ

На мінулым тыдні прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Заўсёды паспявае той, хто нікуды не спяшаецца”, накіраваны на прафілактыку ДТЗ па прычыне парушэння хуткаснага рэжыму. За гэты дзень супрацоўнікамі ДАІ РАУС было выяўлена 16 вадзіцеляў, якія перавысілі дапушчальную хуткасць. А ўсяго ў гэтым годзе выяўлена 1352 такія парушэнні (на 72 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года). Дарэчы,  за паўторнае парушэнне хуткасці на працягу года 12 вадзіцеляў у нашым раёне сёлета былі пазбаўлены правоў.

Няспраўныя тармазы
Супрацоўнікі ДАІ спынілі ля вёскі Сахоненкі МАЗ, які належыць “Вітконпрадукту”. Як высветлілася, у машыны няспраўная тармазная сістэма на паўпрычэпе. Акрамя таго, вадзіцель не меў пры сабе вадзіцельскага пасведчання, страхоўкі на аўтамабіль. На парушаль-ніка складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, ён выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута і службовая асоба прадпрыемства, якая выпусціла няспраўнае аўто на лінію. Ёй пагражае штраф памерам у 4 БВ.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *