В Витебске прошла коллегия управления идеологической работы облисполкома с участием министра информации О. Пролесковского

Власть Общество

Тут усё ўзаемазвязана
Выніковая калегія ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама  падвяла вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі, журналістаў і паліграфістаў вобласці за 2010 год. У рабоце калегіі прыняў удзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Вітольдавіч Праляскоўскі, намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Леанідавіч Кавалёў, генеральны дырэктар БелТА Дзмітрый Аляксандравіч Жук.
З грунтоўным аналізам па рабоце за мінулы год і задачах, якія стаяць па ўдасканаленні работы ідэолагаў вобласці, творчай і фінансавай дзейнасці СМІ, друкарняў выступіў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Аляксандр Іванавіч Кліцуноў.
Асноўнае прызванне ідэолагаў і журналістаў – быць сувязнымі паміж уладай і насельніцтвам, тлумачыць людзям пытанні дзяржаўнай палітыкі, бачыць праблемы, з якімі сустракаецца канкрэтны чалавек, адзначыў Аляксандр Іванавіч. Але ідэолагам  часта нестае творчай думкі, СМІ – якаснай аналітыкі, крытычных матэрыялаў.
На калегіі шмат увагі было ўдзелена зместу сайтаў гаррайвыканкамаў і газет. Намеснік старшыні аблвыканкама Л. Л. Кавалёў запатрабаваў напоўніць іх карысным і цікавым для людзей зместам. Наогул, рабіць усё для рэалізацыі лозунга “Дзяржава – для народа”, фарміраваць грамадзянскую пазіцыю чалавека, патрыятызм, прапагандаваць гісторыка-культурную спадчыну краю. У ідэалогіі ўсё ўзаемазвязана, падкрэсліў Л. Л. Кавалёў.
Міністр інфармацыі А. В. Праляскоўскі падзякаваў за шчырую размову на калегіі, выказаў спадзяванне на далейшую канструктыўную работу.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №12 ад 15.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *