Светлана Барановская привезла из Алжира одну серебряную и две бронзовые медали

Актуалии Спорт

Серабро і дзве бронзы
У пачатку жніўня ў Алжыры прайшоў чэмпіянат свету па вавінам в’ет во дао, у якім прынялі ўдзел спартсмены з 28 краін свету. Усе залатыя медалі першынства выйгралі прадстаўнікі Алжыра і В’етнама.
У скарбонцы нацыянальнай зборнай Беларусі шэсць медалёў. Палову з іх выйграла наша  зямлячка Святлана Бараноўская. У Святланы сярэбраны медаль у “паядынку” (вагавая катэгорыя 66 кг) і  два бронзавыя – у практыкаванні з шабляй і ў комплексе практыкаванняў без зброі.
У камандным заліку зборная Беларусі заняла шостае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 62 ад 11.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *