Отец и сын, Александр и Вадим Горлановы убирают пшеницу

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Сямейны экіпаж Гарланавых
Вялікае поле азімай пшаніцы за вёскай Бараноўскія. Здаецца, не відаць канца і краю. Камбайнаў ААТ “Прыазёрны мір”  нават і не бачна – яны працуюць у нізіне за ўзгоркам. Ісці да іх больш за кіламетр. Вадзіцель Сяргей Шармуха ветліва спыняецца, прапаноўвае падвезці карэспандэнта да камбайнаў –  едзе за зернем да іх жа. І праз некалькі хвілін мы ўжо на жніўным полі, па якім паволі плывуць шэсць камбайнаў.
Дырэктар гаспадаркі В. В. Багатка сказаў ухвальнае слова пра ўсіх механізатараў, якія заняты на жніве. Маўляў, усе стараюцца. Ёсць у “Прыазёрным міры” і адзін сямейны экіпаж: Аляксандр Васільевіч і Вадзім Гарланавы. Іх прозвішча занесена на дошку Гонару, зацверджаную ў раённай газеце.
Аляксандр Гарланаў – адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, ён працуе ў “Прыазёрным міры” каля дваццаці гадоў. Рупіўся яшчэ на “Доне”, а ў гэтым годзе мужчыну даверылі новенькі КЗС-1218. “Тэхніка добрая, – задаволена кажа механізатар. – Ёсць кандыцыянер – у кабіне прахладна і чыста –  ні пылінкі. Працаваць – любата. Вельмі зручна, што ў кабіне ёсць маленькі камп’ютар: можна ўпэўніцца, ці спраўныя сістэмы, ці хутка будзе напоўнены бункер”.
Дарэчы, Гарланавы ўбіраюць за дзень па паўсотні (а то і больш) тон зерня. Гэта самы лепшы паказчык у гаспадарцы. “Калі ўраджайнасць добрая, то работа ідзе спорна”, – ацэньвае сітуацыю Вадзім. Ён у гэтым годзе закончыў Гарадоцкі каледж, вывучыўся на зваршчыка, слесара і механізатара. Летам вырашыў папрацаваць з бацькам. “Гэта добрая і карысная практыка для мяне, бацька ўсё толкам расказвае і тлумачыць – з яго нядрэнны настаўнік, – усміхаецца хлопец. – Тым больш, такая работа вельмі карысная для мяне, бо я збіраюся прадоўжыць вучобу: мару быць механікам. А яшчэ думаю атрымаць спецыяльнасць майстра вытворчага абучэння – навуку за плячыма не насіць”.
Пасля нашай размовы Гарланавы заспяшаліся да камбайна: трэба ж трымаць планку і не адставаць.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 62 ад 11.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *