Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Не прачнуўся

З Полацка на сваю радзіму ў Латкова прыехаў пенсіянер. Мужчына быццам бы хацеў прыбраць  могілкі родзічаў. Але не паспеў. У спякоту лёг адпачыць у легкавы аўтамабіль, заснуў і больш не прачнуўся.

Грошы
У міліцыю звярнуўся жыхар Кардона, які расказаў, што ў яго з дома прапала 100 долараў ЗША. Як высветлілася, аб прапажы стала вядома пасля таго, як гаспадар разам са знаёмымі распіваў спіртныя напіткі. Адзін з такіх “сяброў”  і прыбраў да рук чужыя грошы. Узбуджана крымінальная справа.

Няспраўная электраправодка
У Шуміліне ля шматпавярховага дома па вуліцы Сіпко загарэліся “Жыгулі”. Выратавальнікі, якія ўтаймавалі агонь, устанавілі, што ачаг узгарання быў у маторным адсеку. А прычынай пажару стала няспраўная электраправодка.

Дровы згарэлі
У Обалі ля прыватнага дома загарэўся навес з дрывамі. 15 кубаметраў дроў агонь знішчыў поўнасцю. Мяркуемая прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём

Са зводак ДАІ
Без правоў

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на ву-ліцы Юбілейнай у райцэнтры механізатара УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, які ехаў за рулём МТЗ без правоў кіравання. Больш таго, механізатар перавозіў у кабіне трактара пасажыра. Як высветлілася, мужчына раней жыў у Віцебскім раёне і там неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. На механізатара складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь. Да адказнасці будзе прыцягнута і службовая асоба, якая дапусціла механізатара да работы.

Не ўступіў дарогу
Жыхар Шуміліна, які выязджаў на “Аўдзі-100” на вуліцу Суворава , не ўступіў дарогу вадзіцелю мапеда, які ехаў па галоўнай дарозе. У вы-ніку транспартныя сродкі сутыкнуліся. Мапеду патрабуецца значны рамонт. Гаспадару “Аўдзі” пагражае штраф ад 3 да 30 БВ або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на тры гады.

П’яная і без правоў
Па дарозе ў Светласельскім на “Жыгулях” раз’язджала мясцовая жыхарка,  якая была ў стане алкагольнага ап’янення і не мела правоў кіравання. Высветлілася, што аўтамабіль належыць знаёмаму парушальніцы. А ключы ад легкавушкі жанчыне перадала яго жонка. Дарэчы, за гэта яна таксама будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Не справіўся з кіраваннем
Пенсіянер з вёскі Слабада, які ехаў на сваім “Масквічы”, у вёсцы Пабеда не справіўся з кіраваннем і наехаў на слуп электраперадач. Як высветлілася, страхоўкі і тэхагляду на аўтамабіль мужчына  не меў, а сам быў у стане алкагольнага ап’янення. Парушальніку пагражае штраф да 18 мільёнаў рублёў і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 64 ад 18.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *