В озёрах Шумилинского района водятся вот…такие щуки и вот…эдакие карпы

Мир увлечений Экология

І клюнуў шчупак
Івану Бураву зноў на днях пашчасціла – клюнуў шчупак вагою ў 9 кілаграмаў. Рыбацкае шчасце ўсміхнулася на Дабейскім возеры. Хвілін дваццаць змагаўся Іван з драпежнікам, увесь спацеў (але спінінг трымаў моцна) і выйшаў пераможцам. І што цікава, цэлы водпуск адсядзеў са спінінгам, але нічога прыстойнага не злавіў. А тут у панядзелак выйшаў на работу і вечарком не стрываў, падскочыў на бліжэйшае возера – і на табе ўлоў! Сябры віншуюць, фатаграфуюць, здымкі ў інтэрнэт выкладваюць, адным словам – слава…
Дарэчы, гэта другая буйная Іванава ўдача за апошнія два гады. Тады, у жніўні 2013 ён выцягнуў 11-кілаграмовага шчупака. Але і сёлета хопіць і на юшку, і на катлеты.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.

Вось гэта карп!
Рэдакцыйны вадзіцель У. М. Гарохаў – заядлы рыбак са шматгадовым стажам – свой водпуск праводзіць са спінінгам на азёрах Шуміліншчыны. А нядаўна завітаў да нас у рэдакцыю з багатым уловам: вялікім карпам. Трэба адзначыць, што знайшлося нямала ахвотнікаў паглядзець на такую рыбіну і нават з ёй сфатаграфавацца.
Прызнацца, мы і не думалі, што на нашых азёрах водзяцца карпы, ды яшчэ такія вялікія. Уладзімір Малахавіч узважыў рыбіну, яна “пацягнула” больш за восем кілаграмаў. “Чатыры дні ездзіў на возера ў Дабею, каб злавіць карпа, – расказаў У. М. Гарохаў. – На кручок падчапляўся, а вось выцягнуць яго не мог. Рыбіна проста вадзіла мяне па возеры разам з лодкай, а потым зрывалася з кручка. І вось сёння я перахітрыў рыбіну”. Ды і хто б сумняваўся: наш вадзіцель – адзін з лепшых рыбакоў раёна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 65 ад 21.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *