Местное самоуправление: в Оболи прошла встреча актива сельсовета с председателем районного Совета депутатов И. Н. Новиковой

Актуалии Общество Президент

Па сілах мясцоваму самакіраванню
Згодна з распараджэннем раённага выканаўчага камітэта ад 7 лютага бягучага года ў сельскіх Саветах праходзяць сустрэчы кіраўніцтва раёна з мясцовым актывам. 16 лютага такую сустрэчу ў Обальскім сельскім Савеце правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава.
На сустрэчу былі запрошаны дэпутаты сельскага Савета, старэйшыны населеных пунктаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.
Пачынаючы размову, І. М. Новікава адзначыла ролю органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння людзей, падкрэсліла неабходнасць больш скаардынаванай і плённай работы актыву сельсавета па пытаннях добраўпарадкавання, вядзення асабістых падсобных гаспадарак, супрацьстаяння такім негатыўным з’явам, як п’янства і дармаедства.
Перад актывам Обальскага сельсавета выступілі таксама начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В. Б. Чайкін, начальнік УП ЖКГ В. А. Коўзан. Сваё слова сказалі таксама дырэктар ОКЗ В. А. Старыковіч, дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін. Гутарку вялі аб прафілактыцы правапарушэнняў, барацьбе са злоўжываннем спіртнога, аб шляхах павышэння даходаў мясцовага сельвыканкама, аб канкрэтных на гэты год работах па добраўпарадкаванню, іншых пытаннях паляпшэння ўмоў пражывання людзей, пасільных мясцоваму самакіраванню.
Любоў ПАРЭЦКАЯ.
Надрукавана ў №13 ад 18.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *