С тунеядцами в Шумилино будут бороться

Общество

Дармаед – з’ява сацыяльная
На пасяджэнне савета грамадскага пункту аховы правапарадку г. п. Шуміліна былі выкліканы парушальнікі грамадскага парадку. Амаль усе парушальнікі былі затрыманы ў зоне адпачынку на Шумілінскім возеры, дзе яны бавілі час з алкагольнымі напіткамі, і нават гарачае жнівеньскае надвор’е не стала перашкодай. А потым іх цягне ў ваду, і час ад часу здараюцца трагедыі. Статыстыка няўмольна сведчыць, што большасць тапельцаў знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Практычна ўсе асобы разумелі свае паводзіны, ім было няёмка, сорамна, што іх – дарослых людзей – выхоўваюць. Яны прасілі прабачэння, казалі, што такое больш не паўтарыцца.
Але асоба Паўла Малюціна выклікала цікаўнасць членаў савета. Спачатку да яго нават спачуванне з’явілася, калі высветлілася, што ён мае дэфіцытную прафесію аператара кацельні і быў вымушаны звольніцца з месца працы. Яму прапанавалі ўладкавацца на працу, як кажуць, “не зыходзячы з месца”. Але Павел не выказаў жадання і тады высветлілася, што звольніўся ён не ўчора, а гадоў пятнаццаць таму і з таго часу нідзе не працуе. Даглядае, як ён казаў, старую сваячку. Ну і жыве адпаведна за яе грошы ды сваякі падтрымліваюць. А працаваць не можа – сэрца хворае. Праўда, хворае сэрца не перашкаджае яму піць, бо затрымалі яго за знаходжанне ў стане ап’янення на вуліцы.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, які вёў пасяджэнне, на савет трапіўся сапраўдны дармаед. Толькі нядаўна ён стаў на ўлік як беспрацоўны. Такая рэакцыя зразумела, бо большасць дармаедаў адчулі пагрозу для іхняга спакою. І хутка для такіх, як Павел, жыццё стане больш складаным, бо згодна з Дэкрэтам №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, які Прэзідэнт Беларусі падпісаў 2 красавіка бягучага года, такія асобы будуць кампенсаваць дзяржаўныя выдаткі, і ім прыйдзецца шукаць крыніцы даходаў, бо інакш працаваць прымусяць.
На пасяджэнне наглядальнай камісіі, якое адбылося пасля, былі запрошаны асобы, што вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі ці адбываюць пакаранне без абмежавання волі. Улады імкнуцца ўладкаваць іх на працу, вырашыць жыллёвае пытанне. Галоўнае – жаданне саміх грамадзян стаць на правільны шлях.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў № 66 ад 25.08.2015 г.



1 комментарий по теме “С тунеядцами в Шумилино будут бороться

  1. Ага, но как всегда поговорят и обяжут рублём не алкашей и бомжей работать, а тех, кто действительно зарабатывает только не на дядю, а скажем в Москву ездит. А этих никто и трогать не станет, так как взять с голодранцев нечего. У него же нет 20 базовых на штраф. Закон, как дышло. Очередной способ залатать казну за счёт обдирания народа, где мы живём просто ужас.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *