Віншуем Обальскую бібліятэку!

Культура Новости

Віншуем Обальскую бібліятэку
Нядаўна былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” дыпломам трэцяй ступені і грашовай прэміяй у 30 базавых велічынь была ўзнагароджана Обальская гарпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Так высока быў ацэнены гісторыка-краязнаўчы экскурс “Гісторыя Обальскай гарпасялковай бібліятэкі ў гісторыі Обальскага краю”, створаны загадчыцай бібліятэкі А. Л. Каралёвай.
Для таго, каб стварыць такую грунтоўную краязнаўчую працу, патрэбна не толькі карпатлівае, дасканалае вывучэнне дакументаў, пошук новых крыніц інфармацыі, супастаўленне фактаў, але і бязмежная любоў да сваёй радзімы, усведамленне ўнікальнасці краю, дзе нарадзіўся. Віншуем!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 67 ад 28.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *