Александр Дроздов из Добрино вырастил помидоры по килограмму

Мир увлечений Общество

Кілаграмовыя памідоры
Літаральна на наступны дзень пасля выхаду газеты з фотаздымкам Н. С. Раманавай з райцэнтра, якая сёлета вырасціла ў сваім парніку важкі ўраджай памідораў (гатунак “данка” парадаваў пладамі пад 800 грамаў), у рэдакцыю завітаў жыхар вёскі Добрына пенсіянер А. І. Драздоў. Аляксандр Іванавіч прынёс паказаць свой ураджай таматаў. “Некалькі год не займаўся вырошчваннем памідораў, – расказаў мужчына, – а сёлета паднавіў парнік, знайшоў у “засеках” старыя запасы ўласнага насення таматаў і пасеяў. Паглядзіце, якія выраслі… Сам не чакаў такога. Які гатунак, канешне ж, не ведаю.”
Старое насенне вылежалася, налілося і дало вось такі ўраджай – памідоры важаць па кілаграму кожны. Вялікую сям’ю адным такім плодам накорміш.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *