Не закрыли машину? А вор не дремлет…

Общество

Не пакідай злачынцу шанц
Крадзяжы з жылля сёння ў ліку самых распаўсюджаных злачынстваў, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Толькі за першыя месяцы  гэтага года такіх выпадкаў зарэгістравана не адна сотня, прычым амаль у палове эпізодаў пацярпелыя самі адчынялі дзверы злачынцам. Як правіла, арганізуецца застолле, вядома, не без бутэлькі, а раніцай, разам з галаўным болем ад выпітага, нярэдка выяўляецца і прапажа рэчаў.
Неабачлівасць – галоўны фактар, які суправаджае такія крадзяжы. Штодня ў міліцэйскіх зводках фігуруюць нагнаўшыя аскому абставіны: незачыненыя дзверы і вокны, пакінутыя без нагляду рэчы, стаянкі, якія працуюць без аховы. Для нячыстых на руку гэта сапраўдны падарунак лёсу.
Незачынены аўтамабіль і жаданне хуткай нажывы сталі складаемымі поспеху злачынства, якое здарылася ў адной з вёсак Віцебскага раёна. Выкарыстаўшы тое, што гаспадыня аўто не зачыніла сваю машыну, грамадзянін скраў кашалёк з грашыма і мабільны тэлефон. Яму, канечне, не прыйшлося доўга радавацца лёгкай здабычы: міліцыянеры раскрылі злачынства і затрымалі злодзея. Але ж без гэтых непрыемнасцей наогул можна было і абысціся, калі б жанчына паклапацілася пра бяспеку свайго аўто.
Жыццё паказвае, што крадуць злодзеі і дарагія рэчы, і звычайныя прадукты харчавання. Але асабліва востра сёння стаіць пытанне з крадзяжамі веласіпедаў, якія пакідаюцца без нагляду.
Вядома, быць абсалютна абароненымі ад замахаў на сваю маёмасць немагчыма. Аднак міліцыянеры прапануюць не злоўжываць спіртным і сур’ёзней ставіцца да выбару знаёмых, каб даць злачынцам як мага менш шанцаў.
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА, начальнік Шумілінскага РАУС.
Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *