240 человек погибло в огне в Витебской области в прошлом году

Бяспека Официально

Закурыў, заснуў і … не прачнуўся
У 2010 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 1503 пажары, у выніку якіх загінуў 241 чалавек, ахвярай агню стала адно дзіця. Матэрыяльны ўрон ад пажараў склаў 14,2 мільярда рублёў, агнём знішчана 318 пабудоў, 56 адзінак тэхнікі, 27 галоў жывёлы і 268 тон кармоў. Работнікам аддзела па надзвычайных сітуацыях удалося выратаваць 284 чалавекі, пры ліквідацыі і тушэнні пажараў эвакуіравана больш за 450 чалавек. Асабовым складам МНС выратавана матэрыяльных каштоўнасцяў на суму звыш 17,6 млрд. рублёў.
Хто ж загінуў на пажарах? Перш за ўсё асобы без вызначанага месца жыхарства, злоўжываючыя спіртным, а таксама людзі пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. Дарэчы, 76% загінуўшых – жыхары сельскай мясцовасці. Аналіз пажараў з гібеллю людзей паказаў, што 207 з іх адбыліся па віне нецвярозых. З 241 загінуўшага 217 чалавек (90%) знаходзіліся ў нецвярозым стане.
Адным з найбольш эфектыўных спосабаў абароны жыцця з’яўляецца ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Можна вывесці апавяшчальнік на святлогукавое ўстройства, размешчанае на фасадзе дома. Нават калі гаспадар не адрэагуе на сігнал, трывогу паднімуць прахожыя ці суседзі. За мінулы год ў вобласці зарэгістравана 10 выпадкаў, калі пажарны апавяшчальнік выратаваў 15 чалавек.
Служба МНС прымае ўсе меры, каб зменшыць колькасць пажараў і папярэдзіць гібель людзей. У якасці прафілактычных мерапрыемстваў праводзяцца абследаванні жылых дамоў, месячнікі бяспекі жыццядзейнасці. Але, на жаль, многія грамадзяне вучацца не на чужых, а на ўласных памылках і па-ранейшаму эксплуатуюць няспраўныя печы, ігнаруюць правілы і патрабаванні пажарнай бяспекі. А гэта ў сваю чаргу часта прыводзіць да непапраўнага.
С. ЖУКОЎСКІ,  начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС  Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *