Беларуская школа 2015/2016

Новости Образование

Амаль 965 тыс. навучэнцаў пачынаюць 1 верасня заняткі, у тым ліку 106,5 тыс. першакласнікаў. У параўнанні з 2014/2015 навучальным годам агульная колькасць навучэнцаў павялічылася ў краіне на 19 тыс. чалавек.

У новым навучальным годзе сваіх навучэнцаў чакаюць 3233 установы адукацыі. У тым ліку ўпершыню адкрыюць дзверы 3 школы ў Пінску, Гродне і Мінску.

Па традыцыі навучальны год падзелены на чатыры чвэрці:

I — з 1.09 па 24.10,
II — з 2.11 па 26.12,
III — з 11.01 па 19.03,
IV — з 28.03 па 31.05.

Канікулы*:

асеннія — з 25.10 па 1.11 уключна,
зімовыя — з 27.12 па 10.01,
вясеннія — з 20.03 па 27.03,
летнія — з 1.06 па 31.08.

* Для вучняў 1-2-х класаў (і 3-х класаў — для вучняў з АПФР з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 па 21 лютага.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *