Вступительная кампания завершена. Подводим итоги

Образование

Завяршылася ўступная кампанія. Падводзім вынікі
Завяршыўся апошні этап уступнай кампаніі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Сёлета ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці было пададзена 4773 заявы (у 2014 – 4838), у тым ліку: 2103 – ад выпускнікоў базавых школ, 2045 – ад выпускнікоў сярэдніх школ, 619 – ад выпускнікоў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, 6 – ад выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. План прыёму ў бягучым годзе на бюджэтную форму навучання склаў 2757 чалавек (у 2014 годзе – 2653). Сярэдні конкурс па сярэдніх спецыяльных навучальных установах склаў 1,73 чалавека на месца (у 2014 – 1,59). На аснове агульнай базавай адукацыі конкурс склаў 1,67 чалавека на месца, на аснове агульнай сярэдняй – 1,9, на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 1,46.
Найбольшы сярэдні конкурс (за кошт сродкаў бюджэту) назіраўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім каледжы – 2,73 чалавека на месца, найменшы – у Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І. Салярцінскага – 1,0.
Па выніках уступных іспытаў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці залічана 3588 чалавек (у 2014 годзе – 3892), з іх на навучанне за кошт сродкаў бюджэту – 2732 (28881), на ўмовах аплаты – 856 (1011).
Колькасць залічаных згодна з планам мэтавай падрыхтоўкі склала 377 чалавек (у 2014 годзе – 541).
У 2015 годзе медалістаў і асоб, якія маюць атэстат аб базавай адукацыі ці дыплом (прафесійна-тэхнічная навучальная ўстанова) з адзнакай, залічана 54 чалавекі (у 2014 – 93).
Кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў ходзе правядзення ўступных іспытаў ажыццяўлялі створаныя згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2.06.2015 г. № 226 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2015 годзе” Віцебская абласная камісія па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2015 годзе і адпаведныя камісіі па кантролю ў 24 установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці.
Склад Віцебскай абласной камісіі па кантролю зацверджаны распараджэннем старшыні дзяржкамісіі па кантролю ў колькасці 8 чалавек. Старшынёй абласной камісіі з’яўляецца Заранкін Вадзім Уладзіміравіч – старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці, член дзяржаўнай камісіі па кантролю. Таксама ў склад камісіі ўвайшлі кіруючыя работнікі КДК вобласці, аблвыканкама, гарвыканкама, упраўлення КДБ і ўпраўлення ўнутраных спраў.
У ходзе ўступнай кампаніі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі пастаянны кантроль ажыццяўлялі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю з прыцягненнем 54 работнікаў дзяржорганаў і арганізацый.
У цэлым уступныя іспыты ва ўсіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах Віцебскай вобласці праведзены ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату.
У выніку праведзенага комплексу мерапрыемстваў па кантролю дасягнута галоўная мэта дзейнасці Віцебскай абласной камісіі па кантролю і камісій навучальных устаноў – забяспечыць грамадзянам роўныя магчымасці пры паступленні ў ССНУ рэгіёна, а таксама абарону іх законных правоў і інтарэсаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 69 ад 04.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *