Этот снимок сделан в августе 1939-го на улице Вокзальной в Шумилино

Общество

Стаяў жнівень 1939 года
Цікавы фотаздымак прынёс у рэдакцыю наш даўні сябар Віктар Улюценка. Фатаграфія датавана 1939 годам. На ёй Віктар Васільевіч пазнаў начальніка вакзала Ляпленку (імя і імя па бацьку ён не ведае) з жонкай, а таксама настаўніцу малодшых класаў Гарцаву (Шылаву) Валянціну Фадзееўну (першая злева ў другім радзе зверху).
Здымак зроблены на фоне чыгуначнага вакзала, людзі ў святочным адзенні, у руках некаторых жанчын кветкі. З вялікай доляй верагоднасці можна сказаць, што гэтыя людзі сфатаграфаваліся каля вакзала з нагоды Дня чыгуначніка, які святкуецца ў пачатку жніўня, і што фатограф захаваў для нас вобразы былых чыгуначнікаў і жыхароў вуліцы Вакзальнай. І сёння гэты фотаздымак ужо гісторыя.
Калі ў вас таксама ёсць гістарычныя здымкі ў дамашнім архіве, прыносьце і дасылайце нам (фотадакумент гарантуем вярнуць).
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 70 ад 08.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *