Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Шахматы
ФСК “Здароўе” арганізаваў абласны турнір па шахматах, прысвечаны 80-годдзю шумілінскага шахматыста Уладзіміра Мікалаевіча Любімава. У спаборніцтвах, што прайшлі ў Обалі,  акрамя шумілінцаў прынялі ўдзел шахматысты з Лепеля і Ушач. У камандным заліку перамаглі нашы землякі, у асабістым – Васіль Шумко з Лепеля.
На падвядзенні вынікаў турніру юбіляр У. М. Любімаў за шматгадовы і актыўны ўдзел у спартыўным жыцці раёна быў адзначаны дыпломам.

Футбол
У другім крузе абласнога чэмпіянату няўдачы працягваюць праследаваць каманду футбольнага клуба “Шуміліна”. У чарговай хатняй сустрэчы, якая прайшла ў мінулыя выхадныя, нашы футбалісты з лікам 0:3 прайгралі гарадоцкаму “Прамяню”.
Наступную гульню шумілінскія футбалісты правядуць у Бешанковічах супраць мясцовай каманды.

Пейнтбол
Райкам ГА БРСМ арганізаваў сустрэчу па пейнтболе, прысвечаную 70-годдзю Вялікай Перамогі. Пейнтбольны бой прайшоў каля аграгарадка Мікіціха, у ім прынялі ўдзел дваццаць актывістаў БРСМ. “У праграме былі захоп базы праціўніка, бой “адзін супраць усіх”, – расказаў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын. – Актыўны адпачынак, здаровы лад жыцця даспадобы моладзі, таму падобныя сустрэчы будуць арганізоўвацца і далей”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 71 ад 11.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *