Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Аўтамабіль

Пенсіянер з Шуміліна, які звярнуўся ў РАУС, расказаў, што ад ягонага дома ўкралі ВАЗ-2105. Як высветлілася, машына была незачыненая. Больш таго, ключы знаходзіліся ў замку запальвання. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах знайшлі машыну на адной з вуліц а.-г. Башні. А ўкраў яе раней судзімы жыхар райцэнтра і ехаў, пакуль не закончыўся бензін. Злодзей затрыманы. Расследаваннем справы займаюцца спецыялісты раённага аддзела Следчага камітэта.

Веласіпед
У жыхаркі Грудзінава прапаў веласіпед, які стаяў некалькі дзён паміж гаспадарчай пабудовай і агароджай. Прычым, не замкнуты на велазамок. Забіў трывогу сын-студэнт, які прыехаў на выхадныя. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Ёсць падазроны ў крадзяжы.

Макавая саломка
Яшчэ летам супраць жыхара райцэнтра была ўзбуджана крымінальная справа па факце незаконнага захоўвання макавай саломкі. А нядаўна ў ходзе расследавання крымінальнай справы было ўстаноўлена, што мужчына больш за 100 грамаў маку нарваў на агародзе ў аднаго з жыхароў Шуміліна. Узбуджана яшчэ адна крымінальная справа па арт. 327 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж наркатычных сродкаў”.

Са зводак ДАІ
Уцякач

На вуліцы  Юбілейнай у Шуміліне работнікі ДАІ прыпынілі мясцовага жыхара, які ехаў на “Масквічы”. Пры гэтым вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення (2,3 праміле).  Каб пазбегнуць затрымання, мужчына пачаў рухацца заднім ходам. Але не справіўся з кіраваннем і наехаў на легкавы аўтамабіль, што стаяў непадалёк. Вадзіцель не выканаў патрабаванне інспектараў дарожна-патрульнай службы прыпыніцца, на вуліцы Сонечнай наехаў на агароджу, дзе і быў затрыманы. Парушальніку пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Нецвярозы

Інспектары ДПС сумесна з работнікамі Дэпартамента аховы, што дзяжурылі ў начную змену, затрымалі на вуліцы Піянерскай жыхара райцэнтра, які ехаў на аўтамабілі “Форд” у стане алкагольнага ап’янення. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне ва-дзіцельскіх правоў на тры гады.

Без тэхагляду
У аграгарадку Слабада супрацоўнікі ДАІ прыпынілі вадзіцеля КУСГП “Сіроцінскі”, які ехаў на аўтамабілі ГАЗ без тэхагляду. Праз некалькі дзён вадзіцель прыехаў на адміністрацыйную камісію ДАІ на гэтым жа аўтамабілі, за што быў складзены другі адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф да шасці БВ. Два пратаколы складзены і на службовую асобу, якая выпусціла аўто на лінію (штраф – да васьмі БВ).

На “Амкадоры”
Механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” не прыняў меры да зніжэння хуткасці, калі насустрач яму ехаў мапед. Каб пазбегнуць сутыкнення, механізатар звярнуў убок, у выніку чаго наехаў на лінію электраперадач. Складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 72 ад 15. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *